Гісторыя развіцця грузаперавозак паветраным транспартам і апрацоўкі грузаў бярэ пачатак з моманту адкрыцця аэрапорта «Мінск-2», дзе ў 1982 г. быў выкананы першы пасажырскі рэйс, і з кожным годам інтэнсіўнасць авіяперавозак расла дзень пры дні, былі адпраўлены дзясяткі тысяч пасажыраў і перавезены тоны грузу і пошты. Грузавы комплекс быў створаны як структурнае падраздзяленне РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» і выконваў асноўныя функцыі па апрацоўцы, захоўванні грузаў і мытным дэклараванні.

У снежні 2014 г. грузавы комплекс РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» быў рэарганізаваны ў транспартна-лагістычны цэнтр  РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

ТЛЦ  размешчаны на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, што дае магчымасць з найменшымі затратамі для перавозчыка і для кліента ажыццяўляць розныя віды лагістычных і складскіх паслуг.

Цяпер ТЛЦ аказвае наступны комплекс паслуг:

Нашы перавагі:

1. Індывідуальны падыход да кожнага Кліента

Мы, як Цэнтр, які дынамічна развіваецца і мае доўгатэрміновую стратэгію, безумоўна, клапоцімся аб фарміраванні ўзаемавыгадных камфортных умоў супрацоўніцтва, нацэленых на стварэнне ўнікальных індывідуальных умоў узаемадзеяння.

2. Аказанне поўнага спектра паслуг

Наяўнасць аддзела па мытным дэклараванні, складоў часовага захоўвання і транспартна-экспедыцыйнага аддзела дае магчымасць прадастаўляць кліентам поўны спектр паслуг, што суправаджаецца высокім узроўнем сэрвісу. Кампактнае размяшчэнне ўсіх структур эканоміць як час, так і грошы кліента.

3. Наяўнасць стандартаў якасці

Прадпрыемства РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» пацвердзіла адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням міжнародных стандартаў ISO 9001, ISO 14001, OHSAS 18001. У рамках сістэмы менеджменту якасці распрацаваны стандарты арганізацыі, вызначаны і дакументаваны працэсы, праводзяцца ўнутраныя аўдыты і іншая дзейнасць, накіраваная на ўдасканаленне сістэмы менеджменту прадпрыемства і павышэнне задаволенасці і даверу кліентаў.

4. Інфармацыйная падтрымка

ТЛЦ прадастаўляе поўную інфармацыйную падтрымку па адсочванні грузаў (tracking), прыбыцці тавараў на склад. Нашы  супрацоўнікі гатовы адказаць на любыя Вашы пытанні і даць прафесіянальную кансультацыю.

Наш Цэнтр імкнецца адпавядаць самаму высокаму ўзроўню і міжнародным стандартам. Цяпер мы знаходзімся на шляху ўкаранення электроннай сістэмы абмену інфармацыяй e-Freight пры дапамозе праграмнага забеспячэння CargoSpot.

5. Надзейнасць і статус

З’яўляючыся структурным падраздзяленнем РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск», якое характарызуецца высокімі паказчыкамі фінансавай дзейнасці, мы маем плацежныя гарантыі і статус надзейнага партнёра, які своечасова выконвае свае фінансавыя абавязацельствы.

  • Парадак прымянення тарыфаў на складскія паслугі і паслугі па дастаўцы грузаў транспартна-лагістычнага цэнта РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»
  • Кантакты